19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у філіяле Гарадская бібліятэка №46 адбылася сустрэча “Прыгарніся да роднага слова” з паэтам-земляком Віктарам Курловічам, аўтарам двух зборнікаў «Пах медуніцы» (2012 г.) і «На скрыжаванні восені і лета» (2017 г.).

Вершы нашага земляка можна сустрэць на літаратурнай старонцы газеты “Наш час”. Віктар Георгіевіч распавёў прысутным пра сваё дзяцінства, дзіцячыя захапленні, працу настаўнікам, пра творчы шлях.  На сустрэчы гучалі вершы напоўненыя каханнем, патрыятычнымі пачуццямі, любоўю да роднай мовы,  да сваёй малой радзімы, да цудоўнай беларускай прыроды.