30 мая ў філіяле Гарадская бібліятэка №46 прайшло дублёр-шоу  “Бібліятэкар на гадзіну”. Бібліятэка прапанавала падлеткам, якія найбольш актыўна наведваюць бібліятэку і ўсім тым,  хто цікавіцца прафесіяй пачуць сябе бібліятэкарам, пабыць ім гадзіну. Бібліятэчныя дублёры прынялі ўдзел у выдачы і прыёме літаратуры ад чытачоў, расстаноўцы кніжнага фонду, дапамозе маленькім чытачам у падборы літаратуры. Акцыі папярэднічалі яркія фотасесіі ваўкавыскіх фатографаў Юліі Блажэвіч і Яўгеніі Ляонцьевай, якія прайшлі на базе бібліятэкі.