20 снежня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Крынічка”.

На гэты раз для вучняў 3 “Б” класа СШ № 4 быў арганізаваны ўрок-знаёмства. Бібліятэкар чытальнай залы Халецкая Т. І. пазнаёміла ўдзельнікаў клуба з новымі і цікавымі кнігамі сучасных беларускіх аўтараў: Г. Аўласенка “Дашачка і чароўныя акуляры”, А. Бадак “Як рассмяшыць папугая”, С. Давідовіч “Дзівос з дзівосаў”, А. Масла “Пацучок Фэлік падарожнічае”, Р. Баравікова “Казкі астранаўта” і інш. Гэтыя кнігі сталі сапраўдным навагоднім падарункам для нашых чытачоў, бо ўсе яны займальныя, вясёлыя, здзіўляюць мноствам незвычайных прыгод, багатыя на выдумку, вучаць рабіць дабро, шанаваць сяброўства, берагчы родную прыроду. Дзеці вельмі зацікавіліся прапанаванымі творамі і вырашылі адразу пасля мерапрыемства ўзяць іх дадому пачытаць.